Свярдзёлак

Месца вырабу

Паўночна-Заходняя Беларусь

Час вырабу

1930–1950-я гады

Гэтыя свiдравальныя прыстасаваннi з ручкай-папярочкай для пракручвання адтулiн выраблены беларускiмi майстрамi. Падобнага кшталту прылады выкарыстоўваліся з часоў неалiту. Разнастайныя металiчныя свердлы ХІ–ХІІ стст. трапляюцца ў раскопках беларускiх гарадоў. Гэтымі прыладамі пракручвалi адтулiны ў драўляных i касцяных вырабах, частках збудаванняў i iнш. У народным побыце XIX — першай паловы XX ст. свердлы выкарыстоўваліся ў цяслярстве, сталярстве, кавальстве. Адтулiны пад тэблi (драўляныя калкi накшталт цвiкоў) для больш трывалага мацавання частак зруба, дэталяў транспартных сродкаў i iншых буйных вырабаў з дрэва рабiлi свярдзёлкамі розных дыяметраў. У ХХ ст. свердлы пакрысе страчваюць самастойную ролю і выкарыстоўваюцца часцей разам з механічным або электрычным дрылём. Але сярод хатніх умельцаў карыстаюцца попытам да гэтага часу.