Светлафор

Месца вырабу

Г. Мінск, праспект Пераможцаў

Час вырабу

2011 г.

Светлафоры, вядомыя з ХІХ ст., пашыраюцца ў буйных гарадах свету з 1920-х гадоў. Першы светлафор у СССР усталявалі ў Ленінградзе (1930 г.). У Беларусі першыя светлафоры з’явіліся ў Мінску ў 1938 г. (паводле іншых дадзеных — у 1932 г.). У сярэдзіне 1990-х гадоў пайшла хваля больш «прасунутых» святлодыёдных светлафораў, неўзабаве яны распаўсюджваюцца і ў Беларусі. У 2005 г. з’яўляецца светлафор з адлікам часу. Зараз светлафоры вырабляюць у Беларусі такія прадпрыемствы, як ААТ «Тэхнапрыбор», ТДА «Аптронік» і іншыя. Чалавечак на светлафоры ў Беларусі самы звычайны, як і ў большасці краін свету. У некаторых жа краінах сустракаюцца розныя варыянты гэтай выявы. Найбольш вядомы чалавек у капелюшы на светлафорах у ГДР. У Амстэрдаме ёсць светлафоры з выявамі сэрца, сімвала інь-ян і канапель, а ў Кембрыджы — са «смайлікам».