Сурвэтка

Месца вырабу

Баранавіцкая фабрыка мастацкіх вырабаў

Час вырабу

1970-я гады

Сурвэтка (ад фр. «serviette») як прадмет штодзённага ўжытку распаўсюджваецца ў ХХ ст., хоць, натуральна, у шляхты і магнатаў выкарыстоўвалася з ранняга Новага часу. Сурвэткі з алебастравых валокнаў былі папулярныя ўжо ў Старажытным Рыме. У Беларусі вырабляліся з лёну, бавоўны, шоўку, а цяпер — і з даданнем сінтэтычных матэрыялаў. Папулярныя таксама папяровыя сурвэткі. Маюць разнастайныя формы: прастакутнік, квадрат, круг, шматкутнік, эліпс. Выкарыстоўваюцца і ў гасцёўні, і на кухні, і ва ўстановах грамадскага харчавання.