Станік

Месца вырабу

Г. Мінск

Час вырабу

1960-я гады

«Залатая мадэль», распрацаваная ў 1964 г. на будучай «Мілавіцы», дасюль паспяхова прадаецца. У беларускім народным адзенні станік быў сінонімам гарсэта, цяпер так завецца верхняя частка жаночай бялізны. Сучаснага тыпу станік распрацавала ўраджэнка горада Ракава Іда Розенталь у ЗША (1922 г.). Аднак у СССР у 1930–1950-я гады станікі разнастайнасцю не вылучаліся, мелі памеры толькі 1, 2, 3. Калі «жалезная заслона» ў 1950-я трохі прыадчынілася, адрозненне савецкіх станікаў ад замежных аналагаў зрабілася відавочным. Тагачасны міністр культуры СССР Кацярына Фурцава выказалася ў Палітбюро, што «кожная савецкая жанчына мае права на якасны станік», і з таго часу пачаліся пазітыўныя змены, у тым ліку і ў БССР. З 1964 г. Мінская галантарэйная фабрыка імя Фрунзэ цалкам перайшла на пашыў жаночай бялізны. У 1991 г. шавецкае аб’яднанне стала звацца фірмай «Мілавіца». Першы крок да сучаснага станіка быў зроблены, калі на фабрыцы з’явілася італьянская лінія пашыву гэтай цалкам неабходнай часткі жаночай сподняй бялізны.