Спарышы

Месца вырабу

Валожынскі раён

Час вырабу

Сярэдзіна ХХ ст.

Спарышы — гліняная пасудзіна з 2–3 гаршкоў, аб’яднаных адной ручкай, часам да іх дадавалася і сальніца. Зваліся яны таксама парнікамі, двайнічкамі, блізнятамі. У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво. Падобная канструкцыя дазваляла прынесці адразу і першую, і другую страву. У аднайменным вершы П. Панчанкі хлопец дорыць дзяўчыне спарыш як сімвал свайго кахання. Праўда, дзяўчына падарунак не зберагла, да таго ж выйшла замуж за іншага — гультая ды п’яніцу. А лірычная гераіня Н. Арсенневай знайшла спарышы ў жыце, і яны нагадалі ёй пра каханага. Падобны сімвалізм спарышоў зразумелы: двое аб’яднаныя ў адно цэлае. Спарышам завецца і падвоеная лялька-абярэг для чараўніцтва.