Спадніца

Месца вырабу

Г. Мінск

Час вырабу

Сярэдзіна ХХ ст.

Гэта спадніца ў модную клетку-«тартан» з каталога мінскага Дома мадэляў. Здаўна спадніца была часткай народнага строю. Па элементах касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца пра паходжанне чалавека, пра яго сямейнае становішча, узрост. Акрамя таго, спадніцы падзяляліся паводле прызначэння. Да свята, напрыклад, надзявалі абрадавыя. Былі спадніцы ў клетку і ў паску, іх насілі па нядзелях, у царкву. Зразумела, што ў поле надзявалі самыя простыя ў выкананні рэчы. Звычайнаспадніцу шылі з некалькіх полак тканіны, якія па таліі збіраліся ў зборкі. А яшчэ былі спадніцы з плісіроўкай. І зараз, нягледзячы на папулярнасць нагавіц, спадніца ёсць важным элементам жаночага гардэроба.