Сметніца

Месца вырабу

Рэспубліка Беларусь

Час вырабу

1990–2000-я гады

Сметніцы з’явіліся значна пазней за смецце. Першыя гарадскія сметніцы былі размешчаныя ў Парыжы ў 1880-х гадах, а ў СССР — толькі ў 1920-х. Па вулічных сметніцах можна вывучаць гісторыю мастацтва. Так, у 1950-я гады гэта былі пышныя грувасткія чыгунныя ёмістасці, па-багатаму аздобленыя рэльефам, у 1970-я — тэхналагічныя мінімалістычныя сметніцы-пінгвіны са сталёвага ліста, у 1980-я — суворыя бетонныя прастакутнікі ў стылі «бруталізм». А гэтыя, падобныя адначасова да трубы парахода і падстаўкі для яйка, з’явіліся напрыканцы 1990-х і ўвасабляюць беларускую стабільнасць. І цяпер сметніцы натхняюць дызайнераў на новыя і новыя рашэнні.