Слоік

Месца вырабу

Бярозаўка, шклозавод «Нёман»

Час вырабу

1940–1950-я гады

Слоік — шкляная, зрэдку керамічная, пасудзіна, якая шчыльна закрываецца. У XVIII–XIX стст. на беларускіх землях былі пашыраныя іншыя віды шклатары: бутлікі, кварты, дуткі. Шкляныя слоікі ў Еўропе з’явіліся ў ХІХ ст., і неўзабаве была наладжана іх прамысловая вытворчасць. У Беларусі ў першай палове ХХ ст. была распаўсюджаная рамесная вытворчасць і керамічных слоікаў. Паралельна слоікі пачынаюць вырабляць і на шклозаводах і гутах. На мінскім фарфоравым заводзе вырабляліся таксама і парцалянавыя слоікі вялікіх памераў. Стандартныя савецкія слоікі розных памераў выпускаліся на шматлікіх прадпрыемствах БССР. Цяпер вырабляюцца на Гомельскім заводзе шклатары, шклозаводзе «Елізава», Гродзенскім шклозаводзе і на прыватным прадпрыемстве «Белстеклопром».