Скрыпка

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

«Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў, пушчаў спрадвечных і светлых азёр», — так пісаў У. Караткевіч пра адзін з найбольш знакавых музычных інструментаў у беларускай культуры. Правобразы скрыпкі меліся ў розных культурах, сучасны выгляд яна набыла ў XVI ст. у Італіі. А ў ХІХ ст. гукі скрыпкі робяцца неад’емным музычным суправаджэннем жыцця вёсак і мястэчак, сольна і ў аркестры. Кожная струна (рымка, падрымоўка, падбасоўка, басавік), кожная дэталь скрыпкі атрымалі свае народныя назвы. Вобразы скрыпкі і скрыпача адлюстраваліся і ў творчасці многіх беларускіх літаратараў.