Скрынка для ахвяраванняў

Месца вырабу

Г. Мінск

Час вырабу

Канец ХІХ — пачатак ХХ ст.

Прызначалася для збору грошай таварыствам дапамогі бедным яўрэям г. Мінска. Памеры: 15,8 см х 13,8 см х 5 см. Да ХІХ ст. зборам ахвяраванняў займаліся ў асноўным культавыя ўстановы. Напрыканцы ХІХ ст. у Беларусі з’явілася вялікая колькасць дабрачынных таварыстваў, якія збіралі грошы на пэўныя — пераважна сацыяльныя — патрэбы. Дзеля гэтага звычайна выкарыстоўваліся драўляныя або металічныя скрыначкі кшталту паштовых. Выкарыстоўваюцца яны і цяпер (традыцыйна збольшага — культавымі ўстановамі), хоць у наш час замест іх усё часцей ствараюцца электронныя рахункі.