Скрэпер

Месца вырабу

Г. Магілёў

Час вырабу

1960-я гады

МоАЗ-546, скрэпер — земляройна-транспартная машына, цягач, злучаны з паўпрычэпам. Сканструяваны ў пачатку 1960-х гадоў на Магілёўскім аўтазаводзе. Дапрацаваны варыянт МоАЗ-546П сышоў з канвеера ў 1969 г. Упершыню атрымаў рэсорную падвеску свайго адзінага маста. У народнай гаспадарцы цягачы МоАЗ былі незаменныя для буксіроўкі скрэпераў і землявозаў, паўпрычэпных кранаў, пагрузачна-разгрузачнага абсталявання, аэрадромна-ўборачных машын. Гэтыя цягачы былі ўзятыя на ўзбраенне інжынернымі войскамі СА. Вырабляліся да 1989 г. Аднавосныя цягачы МоАЗ з разнастайнымі паўпрычэпамі выпускаюцца і цяпер.