Шыльда

Месца вырабу

Г. Мінск, вул. Камсамольская

Час вырабу

1950-я гады

У 1950-я гады шыльды рабіліся на стагоддзі, некалькі такіх захавалася. А вось больш познім савецкім шыльдам пашэнціла меней: многія былі дэмантаваныя — пераважна ў 2000-я гады. У Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, гісторыя шыльдаў звязаная з развіццём геральдыкі і цэхавай ідэнтычнасці. Першапачаткова шыльды выяўлялі прыналежнасць да пэўнай карпарацыі. Пазней яны становяцца ўжо больш індывідуальнымі — вызначаюць назву ўстановы або імя гаспадара. Слова паходзіць ад нямецкага «Sсhild» («шчыт», «шчыток», «таблічка»). Гэтае слова зрабілася настолькі папулярным, што ў Беларусі нават у мясцовай рускай мове выціснула «вывеску», а ў самой Расіі «шыльдзікам» на прафесійным жаргоне называюцца інфармацыйныя таблічкі рознага кшталту.