Шпунтоўнік

Месца вырабу

Г. Віцебск, завод «Вістан»

Час вырабу

1990–1991 гг.

Акурат такія ж інструменты вырабляліся і на пачатку ХХ ст. (іншыя назвы — шпунтавік, пазнік або шпунтубель, шпунтгэбель). Шпунт — падоўжаны выступ на кантах дошкі, што ўваходзіць у адпаведны яму па форме паз, які таксама завецца шпунтам. А шпунтоўнікам называецца сталярны інструмент, роднасны гэбліку, неабходны для ўтварэння шпунтоў у дошках і іншых будаўнічых дэталях. Каб габляваць на пэўнай адлегласці, збоку калодкі маецца рабро або перастаўная лінейка. У Беларусі шпунтоўнікі вырабляліся не толькі на прадпрыемствах, але і саматужна.