Шаткавалка

Месца вырабу

Г. Мінск, БелВАР

Час вырабу

1987 г.

Гэта электрашаткавалка-тарка пабытовая (дызайнер Л. Талбузін). У паўнак уваходзяць набор розных шаткавальных дыскаў і расціскальныя пластмасавыя штурхачы. Прыстасаванне мае моцны рухавік, выкарыстоўваецца ў хатніх гаспадарках, кавярнях, сталовых, усюды, дзе трэба наразаць гародніну і садавіну ў значнай колькасці. Існуюць розныя мадэлі шаткавалак, але гэтая — найбольш трывалая, таму што зроблена «як мае быць» на прадпрыемстве, якое спецыялізавалася на пастаўках прадукцыі для ваеннай і марской абароннай прамысловасці СССР. У 1991 г. у сувязі з развалам СССР прадпрыемства патрапіла пад канверсію. Гэтая шаткавалка — яскравы прыклад пераходу БелВАР на мірныя рэйкі.