Селядцоўніца

Месца вырабу

Бярозаўка, шклозавод «Немен»

Час вырабу

1950-я гады

У 1930-я гг. на гуце выраблялася ажно дзевяць тыпаў набораў селядцоўніц. Такі набор уяўляў з сябе адну вялікую і шэсць маленькіх селядцоўніц з прэсаванага зялёнага шкла, што нагадвае свінаматку з маленькімі парсючкамі. Дзіва што! Рыба за святочным сталом не менш важная за свініну. Вырабляліся шкляныя селядцоўніцы і ў пасляваеннай БССР, былі і мінскія парцалянавыя. У часы «застою» селядзец часам рабіўся галоўным святочным мясам.