Сцізорык

Месца вырабу

Мінскі трактарны завод

Час вырабу

1970–1980-я гады

Шарнірна-рамачны сцізорык меў вельмі простую канструкцыю і толькі адно лязо, хоць вядомыя мадыфікацыі з адкрывалкай і шніпарам. Слова «сцізорык» паходзіць ад лацінскага «scissor» («нож»). Вядомыя здаўна, складныя нажы зрабіліся папулярнымі напрыканцы ХІХ ст., калі ўзорам для ўсіх далейшых вытворцаў зрабіўся швейцарскі армейскі сцізорык. У ХІХ ст. такія ножыкі выкарыстоўваліся ў асноўным дзеля таго, каб завострываць пёры. Сцізорык быў адным з лепшых падарункаў для савецкага хлопчыка, напрыклад, ім можна было гуляць «у ножыкі». Дарослыя выкарыстоўвалі сцізорык больш практычна, напрыклад, хадзілі з ім у грыбы. На МТЗ сцізорыкі вырабляюцца і цяпер.