Сальніца

Месца вырабу

Бярозаўка, гута «Немен»

Час вырабу

1930-я гады

Гаворачы пра сальніцу, мы звычайна ўяўляем безгустоўны пукаты цыліндр з дзірачкамі — нямала такіх пасудзін можна сустрэць ва ўстановах грамадскага харчавання. Але сярод сальніц бываюць і сапраўдныя шэдэўры. Да такіх можна залічыць і шматкутную сальніцу, выкананую ў стылістыцы арт-дэко з ружаватага шкла. Яе аўтар — Міхал Ціткоў, тагачасны галоўны дызайнер гуты «Немен». Пры гэтым паралельна ў сялянскім жытле панавалі драўляныя і лубяныя сальніцы самай простай канструкцыі. Але і цяпер такая звыклая і быццам нецікавая рэч, як сальніца, можа натхніць дызайнера на новыя крэатыўныя рашэнні.