Дзверцы пячныя

Месца вырабу

Навагрудскі завод металічных вырабаў

Час вырабу

1960-я гады

Залаты век масавай вытворчасці чыгунных фортак для печаў прыпаў на ХХ ст. Раней падобныя чыгунныя дзверцы, багата аздобленыя сюжэтнымі і дэкаратыўнымі рэльефамі, сустракаліся пераважна ў панскіх маёнтках, дзе для ацяплення выкарыстоўваліся печы-галандкі. Традыцыйная ж сялянская печ чыгуннай форткі не мела. З міжваеннага перыяду пячныя дзверцы рабілі на розных прадпрыемствах — напрыклад, у 1920–1930-я гады ў арцелі «Чырвоны інвалід» у Мінску, на «Гомсельмашы». Фактычна форткі для печы вырабляліся паўсюдна, дзе былі чыгунныя плавільні. Выпускаюцца яны ў Беларусі і цяпер — напрыклад, у Гомелі, Смаргоні.