Дзед Мароз

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

У СССР святкаванне Новага года адрадзілася ў 1935 г., галоўным героем якога зрабіўся Дзед Мароз (як персанаж, не звязаны з рэлігіяй). Неўзабаве пачалі вырабляць размаляваныя лялькі Дзядоў Марозаў з ваты, якія ставілі пад Ёлку. Цяжка сказаць, калі дадзеная традыцыя ўкаранілася ў БССР. Ва ўсялякім выпадку у 1963 г., калі верыць кінаальманаху “Савецкая Беларусь”, ватныя Дзяды Марозы ў БССР ужо вырабляліся. Дзед Мароз з ваты, прадстаўлены тут, выраблены на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў у 1970-я гг. Канкурэнцыю вобраза Дзеда Мароза зараз складаюць інтэрнацыянальны Святы Мікола і хтанічны беларускі Зюзя Паазерскі, аднак Дзед Мароз і зараз застаецца дамінуючым сімвалам Новага года.