Цеплаэлектравентылятар

Месца вырабу

Г. Мінск, вагапрыборны завод

Час вырабу

1960-я гады

Гэта прыбор з дзвюма функцыямі — для ацяплення і вентыляцыі прасторы. Корпус металічны, эмаляваны карычневай фарбай. Расходаваў шмат электраэнергіі. Гэта быў, дарэчы, недахоп усіх падобных прыладаў, пачынаючы з першага электрычнага вентылятара, які вынайшаў Т. А. Эдысан у ХІХ ст. У СССР цеплаэлектравентылятары пачалі масава вырабляць з другой паловы ХХ ст. У Беларусі падобную прадукцыю сёння выпускаюць ААТ «Віцязь», «Амкадор-Белвар», ААА «Арэса-тэхна».