Букач

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

Шкляная ёмістасць, у якой на стол падаюцца напоі.

Па форме букач (пукатая пасудзіна з кароткаю шыйкай) — гэта спрошчаная разнавіднасць графіна. Ёмістасць з доўгай шыйкай мае іншую назву — гусец, або гусачок. На беларускіх шклозаводах выпускаецца багата падобнай прадукцыі. Калісьці букач з пітной вадою быў абавязковым атрыбутам рознага кшталту бюракратычных устаноў. Цяпер такія пасудзіны выкарыстоўваюцца пераважна ў рэстарацыях — у букачах падаюцца моцныя спіртныя напоі.