Бабачнік

Месца вырабу

В. Каптаруны Пастаўскага раёна

Час вырабу

 Керамічная форма для запякання бульбяной бабкі 

Бабка — традыцыйная велікодная страва. Паводле легенды, назву ёй дала польская каралева Ядвіга, калі прыехала ў Літву да Ягайлы. Яна выказала сваё захапленне выклічнікам «Ба!.. Ба!» — адсюль і з’явілася «бабка». Форма для запякання бабкі або велікоднага куліча ў паўночных раёнах Беларусі звалася «бабачнік», «бабачніца», радзей — «пасачнік», на ўсходзе — «стаўчык». У Заходняй Беларусі больш пашыраная была назва «форма на бабку», або проста «форма».
З ХІХ ст. у Беларусі пачалі рабіць бульбяную запяканку, падобную да яўрэйскага кугеля і літоўскага кугеліса, якая па аналогіі таксама атрымала назву «бабка», але ў такой форме не гатавалася.