Аўтобус "Нёман"

Месца вырабу

Г. Ліда

Час вырабу

2010-я гады

Вытворчасць гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў у Лідзе пачалася ў 1992 г., у выніку канверсіі завода «Нёман», калі на ім сталі выпускаць аўтобусы ЛіАЗ па расійскай ліцэнзіі. Напрыканцы 1990-х гадоў адбыўся іх рэстайлінг. Пры ўдзеле спецыялістаў Нацыянальнага дызайн-цэнтра былі распрацаваныя новыя пярэдняя і задняя панэлі кузава, якія пачалі вырабляцца са шклапластыку.

У 2003 г. прадпрыемства «Нёман» перайшло на выпуск аўтобусаў уласнай распрацоўкі. У 2006 г. адбылася значная мадэрнізацыя вытворчасці, і цяпер на заводзе выпускаюцца гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і школьныя аўтобусы, а таксама мікрааўтобусы.