Каробачка

Месца вырабу

Мінскі аўтамабільны завод

Час вырабу

2000-я гады

«МАЗ-Купава» з кузавам для перавозкі людзей

Слова «аўтазак» паходзіць ад рускага «заключенный». Заяўленая вытворцам умяшчальнасць «МАЗ-Купавы» — 21 чалавек (насамрэч — да 35). У народзе гэты аўтамабіль атрымаў здзекліва-памяншальную назву «каробачка». Вырабляюцца сувенірныя магніцікі з выявай «беларускага аўтазака», у яго гонар названы аматарскі футбольны клуб (ФК «Аўтазак»). Насамрэч гэта не аўтазак, а спецыяльны аўтамабіль для перавозкі не толькі вязняў, але і асабововага складу міліцыі. Уласна аўтазакі — гэта невялічкія «бусікі» на 8 чалавек, і яны таксама вырабляюцца ў Беларусі.