Аўтацягнік

Месца вырабу

Мінскі аўтамабільны завод

Час вырабу

Канец 1980-х гадоў

Модульны магістральны аўтацягнік МАЗ-2000 «Перабудова»

Аўтацягнік не дзяліўся на сядзельны цягач і паўпрычэп і мог «нарошчвацца» модулямі розных канфігурацый, па-наватарску была cканструяваная і кабіна. Пасля Парыжскага аўтасалона 1988 г. (дзе МАЗ-2000 быў упершыню прадстаўлены публіцы і атрымаў Залаты медаль) многія навацыі выкарыстоўваліся іншымі фірмамі, а ліцэнзія на модульную канструкцыю была прададзеная ў Японію і ЗША. Аднак у масавую вытворчасць МАЗ-2000 так і не патрапіў. Адзіны экзэмпляр гэтай машыны знаходзіцца цяпер каля прахадной МАЗа.