Асадка

Месца вырабу

Мінская фабрыка культтавараў

Час вырабу

1960–1966 гг.

У ХХ ст. на змену металічным пер’явым асадкам прыходзяць капілярныя аўтаасадкі. А з 1940-х гадоў была наладжаная вытворчасць шарыкавых асадак (хоць першы патэнт на іх быў атрыманы яшчэ ў 1888 г.). У СССР масавае пашырэнне такія асадкі набылі толькі ў 1960-я гады. Пазней, у незалежнай Беларусі, мясцовая прамысловасць не вытрымлівала канкурэнцыі з боку кітайскіх і індыйскіх вытворцаў, якія выпускаюць танныя шарыкавыя, капілярныя і гелевыя асадкі. Тым не менш зусім нядаўна гомельскія будаўнікі распрацавалі шарыкавую асадку з… бетону! Важыць такі цуд усяго 130 г.