Арэлi

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

ХХІ ст.

Калісьці гушканне на арэлях мела магічнае значэнне — гэта быў рытуал звароту да вышэйшых сілаў, каб атрымаць добры ўраджай. Можа, і слова пайшло ад дзеяслова «араць»? На арэлях гайдаліся найчасцей на Купалле і на вяселлях, а маладой нават вешалі іх у двары з пажаданнем хутчэй стаць маці. Пазней арэлі сталі проста забавай. З сярэдзіны XX ст. іх пачалі размяшчаць на ўсіх дзіцячых пляцоўках у парках і дварах. Часам мелі вычварную форму, як гэтыя арэлі ў выглядзе двух сумных жырафаў, зробленых з рэштак разабранай кацельні. У беларускай паэзіі арэлі часта згадваюцца як сімвал прамінулага юнацтва: «А ўспамінаў хісткія арэлі яшчэ плывуць у даўнія часы…» (Сяргей Грахоўскі, «На арэлях памяці»).