Амкодор

Месца вырабу

Мінскі завод «Ударнік» (з 1991 г. — «Амкадор»)

Час вырабу

2010

Яшчэ ў 1970 г. мінскі завод «Ударнік» (з 1991 г. — «Амкадор») пачаў вырабляць франтальны пяцітонны пагрузчык на шарнірна-сучлененай раме. Мадэль была вельмі ўдалай, вядомай ва ўсім СССР, атрымала Знак якасці і была ўзнагароджана Залатым медалём на ВДНГ у 1975 г. Пазней гэтая мадэль зрабілася ўзорам для сучасных амкадораўскіх і ўсіх іншых беларускіх пагрузчыкаў, стала іх намінальнай назвай (на здымку — аднакаўшовы франтальны пагрузчык «Амкадор»).