Альтанка

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

ХІХ ст.

Слова паходзіць ад італьянскага «altana» — крытая тэраса.
Гісторыя садовай альтанкі сягае ў часы Старажытнага Егіпта. У Беларусі альтанкі пашырыліся ў XVIII ст., будаваліся пераважна ў рэгулярных парках у стылі класіцызму. Да больш позняга перыяду (1878–1912 гг.) належаць альтанкі, якія захаваліся ў парку ў Нясвіжы. У савецкі час нярэдка будаваліся ў стылі, які наследаваў класіцызму. Найбольш вядомая такая альтанка знаходзіцца на ўзбярэжжы Свіслачы ў Мінску, каля былога штаба Беларускай ваеннай акругі. У 1960–1980-я гады тыпавыя альтанкі будаваліся ў дзіцячых садках, у парках, дварах — і часта выкарыстоўваліся для распіцця спіртных напояў.