Акуляры

Месца вырабу

Віцебская дзяржаўная акулярная фабрыка

Час вырабу

1936–1941 гг.

Лётчыцкія акуляры

Віцебская фабрыка, заснаваная ў 1892 г., была першым вытворцам акуляраў у Расійскай імперыі, вырабляла таксама фізічныя, аптычныя і хірургічныя прылады, павелічальнае шкло. У 1910 г. тут працавалі 125 чалавек (пераважна жанчыны). Пасля нацыяналізацыі ў 1919 г. атрымала назву Дзяржаўнай акулярнай фабрыкі імя Р. Люксембург Саўнаркама БССР. У той час была ў савецкай дзяржаве манапалістам у вырабе ахоўных акуляраў і масак для горнай і хімічнай прамысловасці. У 1948 г. у адноўленых пасля вайны будынках фабрыкі размясціліся цэхі Віцебскага завода электравымяральных прыладаў.