Акардэон

Месца вырабу

Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў

Час вырабу

1980-я гады

"Крыжачок" - дзіцячая мадэль-цацка

Акардэон быў створаны ў 1829 г. венскім арганным майстрам К. Даміянам і хутка набыў папулярнасць у розных краінах свету. У Беларусі з’явіўся на пачатку ХХ ст. У 1947 г. была заснавана Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў, на якой да канца ХХ ст. выпускаліся акардэоны, баяны і гармонікі. У 1980–1990-я гады тут вырабляліся тры мадэлі дзіцячых акардэонаў — «Крыжачок», «Пацеха» і «Малыш», які нават атрымаў Знак якасці.