Аист

Месца вырабу

Мінскі мотавелазавод (ММВЗ)

Час вырабу

1980-я гг.

Натуральна, па-беларуску «аист» — бусел, але гаворка тут зусім пра іншую — жалезную — птушку. Складны ровар «Aist», што вырабляецца на Мінскім мотавелазаводзе (ММВЗ) з 1977 г., зручна ўтрымліваць узімку ў кватэры, а таксама ўздымаць на ліфце ў шматкватэрных дамах. Ровары «Мотавела» пануюць у Беларусі з 1947 г., да 1967 г. было рэалізавана ўжо каля 8 млн мінскіх «велікаў». Сама птушка з’явілася на лагатыпе толькі ў 1964 г. Раней гэтыя ровары былі вядомыя пад брэндам «Мінск», а самы першы зваўся проста Б-16. Тыя «Буслы» экспартаваліся ў многія краіны свету і атрымлівалі ўзнагароды на выставах. І цяпер «Aist» — самы вядомы ровар з Беларусі.