Агароджа

Месца вырабу

Заслаўе

Час вырабу

Канец ХХ — пачатак ХХІ ст.

Агароджа з’явілася як магічная абарона ўпарадкаванага «космасу» чалавека ад «хаосу» навакольнага асяроддзя. Першапачаткова агароджы былі драўляныя — з пастаўленых вертыкальна адна за адною завостраных уверсе паляў, потым іх пачалі будаваць з камянёў і цэглы. Аднак абмежаванне тэрыторый заўсёды актуальнае, і дагэтуль бетонная агароджа надзейна бароніць дзяржаўны і прыватны «космас» ад пагрозаў знешняга свету.