Афіша

Месца вырабу

г. Мінск

Час вырабу

1883 г.

Гэтая афіша да спектакля, які паказваўся ў Мінскім гарадскім садзе «перад ад’ездам трупы апошні раз» і «з дазволу кіраўніцтва», — прыклад неблагой тыпаграфікі ХІХ ст. (выкарыстанне больш як пяці гарнітур у нашыя часы лічыцца маветонам, хоць часам і дапускаецца — як адмысловы мастацкі прыём).

У беларускіх архівах захаваліся афішы («публікаткі») ад сярэдзіны ХІХ ст. (напрыклад, да спектакляў паводле п’есаў В. Дуніна-Марцінкевіча). Дакладна невядома, наколькі афішы былі пашыраныя на тэрыторыі Беларусі да таго часу, але, напрыклад, Т. Касцюшка распаўсюджваў свой «Паланецкі ўніверсал» менавіта ў такім фармаце.