Аэрограф

Месца вырабу

Г. Новалукомль, завод «ЭТОН»

Час вырабу

1980-я гады

Прылада для афарміцельскіх работ

У СССР была вялікая патрэба ў інструменце для аэраграфіі. Савецкія мастакі і архітэктары працяглы час вымушаныя былі карыстацца самаробнымі ці замежнымі прыладамі, пакуль на «аэраграфічны голад» не адказала «абаронка» (такія складаныя інструменты былі падуладныя толькі ёй). На той момант новалукомльскі інструмент (вырабляўся з 1979 г.) быў адзіным айчынным аэрографам — праўда, спрошчанай канструкцыі: педалькай можна было адрэгуляваць толькі падачу фарбы, а не фарбы і паветра, як у замежных мадэлях.