Абрус

Месца вырабу

Не вядома

Час вырабу

ХХ ст.

 

Абрус — важны атрыбут не толькі пабытовай, але і абрадавай часткі жыцця беларусаў. Ім накрывалі стол на вялікія святы, ён абавязкова ўваходзіў у пасаг маладой. Звычайна абрус (інакш — настольнік) рабіўся з ільняной даматканкі, упрыгожваўся вышываным або набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі. У 1930-я гады пашырыліся абрусы, вышываныя на плеценай, вязанай або тканай сетцы. З другой паловы ХХ ст. даматканыя настольнікі саступілі месца абрусам прамысловай вытворчасці, якія і цяпер карыстаюцца вялікім попытам як у Беларусі, так і за мяжой.