Абцугі

Месца вырабу

Пастаўшчына

Час вырабу

1920-30-ыя гг.

Інструмент кавальскай вытворчасці

Абцугі выкарыстоўваюцца для захоплівання і заціскання розных матэрыялаў (металу, скуры, тканіны) пры іх апрацоўцы. Слова паходзіць ад нямецкага «Zange». У Беларусі пры раскопках у Полацку, Мінску, Навагрудку былі знойдзены раннесярэднявечныя абцугі.

Існуюць абцужкі для дроту, універсальныя, кравецкія, кавальскія і абцугі для выцягвання цвікоў сярэдняга памеру (а можа, і зубоў). «І клопату хапае абцугам, не хоча прачынацца цвік пагнуты…» — пісаў пра іх Рыгор Барадулін.